Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда абавязаны перамогай Усходняй Пoльшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.05.2015 13:10
Перамога Анджэя Дуды на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы тлумачыцца вялікай падтрымкай ва ўсходняй частцы краіны.
Andrzej Duda (C) with his daughter Kinga (L) and wife Agata (R) following the election exit poll gave him 53 percent of the vote. Photo: PAP/Jacek TurczykAndrzej Duda (C) with his daughter Kinga (L) and wife Agata (R) following the election exit poll gave him 53 percent of the vote. Photo: PAP/Jacek Turczyk

У многіх паветах Падкарпацьця, Любліншчыны, Падляшша кандыдата партыі „Права й справядлівасьць” падтрымала на выбарах больш за 70% выбаршчыкаў.

Меркаваньнем дэпутата ПіС Кшыштафа Тхужэўскага, настолькі вялікая падтрымка Анджэя Дуды зьвязаная са сфэцыфікай гэтай часткі Польшчы.

К. Тхужэўскі: Тут больш людзей з хрысьціянска-дэмакратычнымі поглядамі. У нас вельмі многа людзей, якія працуюць на гаспадарцы, а гэта ж дробныя прадпрымлянікі, людзі, якія самі на сябе працуюць і не паддаюцца прапагандзе.

Сацыёляг Адам Бобрык пацьвярджае, што Анджэй Дуда здабыў прыхільнасьць ва Ўсходняй Польшчы вялікага кансэрватыўнага электарату і лепш трапіў са сваімі лёзунгамі да жыхароў Усходняй Польшчы.

А. Бобрык: Гэта зьвязанае з праблемамі, зь якімі сустракаюцца жыхары гэтых рэгіёнаў, з праблемамі з працай. Анджэй Дуда якраз і даў ім спадзяваньне на лепшае жыцьцё. Тым часам Браніслаў Камароўскі казаў, што ўсё добра, усе мы жывем шчасьліва ў цудоўнай краіне.

Рэкордную падтрымку Анджэй Дуда атрымаў на Любліншчыне ў Янаўскім павеце – 84,6%. Перамог таксама у Жэшаве, Любліне і Беластоку.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт