Прэзыдэнт падпісаў закон аб экстракарпаральным апладненьні
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.07.2015 11:22
Ім змогуць скарыстацца сужонкі й асобы, якія жывуць у грамадзянскім саюзе.
Photo: Prezydent.plhttp://www.prezydent.pl
Прэзыдэнт падпісаў закон аб экстракарпаральным апладненьні. Адначасова Браніслаў Камароўскі накіраваў адно з палажэньняў закону на разгляд у Канстытуцыйны суд. Гаворка ідзе пра магчымасьць атрыманьня рэпрадуктыўных клетак ад донараў, якія не ў стане выказаць сваё меркаваньне па гэтай справе.
Гэты крок Браніслаў Камароўскі патлумачыў тым, што парлямэнцкая дыскусія па справе закону была „больш арыентавана на вылучэньне ідэалягічных адрозьненьняў, чым на пошук прававых рашэньняў”.
Кіраўнік польскай дзяржавы перакананы, што закону з надзеяй чакае большасьць палякаў. У ягонай ацэнцы, новы закон – гэта выразны прагрэс у адносінах да існуючых прававых рашэньняў.
Сэйм прыняў закон аб экстракарпаральным апладненьні ў канцы чэрвеня, а Сэнат (вышэйшая палата парлямэнта) ухваліў яго бяз зьменаў. Закон дае сужонкам й асобам, якія жывуць у грамадзянскім саюзе, права на штучнае апладненьне ў сытуацыі, калі лекары вырашаць, што яны бясплодныя, а ўсе іншыя мэтады лячэньня вычарпаныя.
Закон забараняе ствараць эмбрыёны ў мэтах іншых, чым экстракарпаральнае апладненьне, а таксама забараняе зьнішчаць эмбрыёны, здольныя нармальна разьвівацца.
аз