Сэнат зацьвердзіў Адама Боднара на пасаду амбудсмэна
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
08.08.2015 10:51
Большасьцю галасоў польскі Сэнат зацьвердзіў Адама Боднара на пасаду ўпаўнаважанага па правах чалавека.
PAP/Tomasz Gzell
Большасьцю галасоў польскі Сэнат зацьвердзіў Адама Боднара на пасаду ўпаўнаважанага па правах чалавека. Боднар зойме пасаду амбудсмэна на 5 гадоў.
У таемным галасаваньні Сэнату кандыдатуру Боднара падтрымаў 41 дэпутат, супраць былі 39, а 2 - устрымаліся.
Адам Боднар нарадзіўся ў 1977 годзе. У 1999 г. скончыў факультэт права і адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Ён зьяўляецца доктарам юрыдычных навук, грамадзкім дзеячам і праваабаронцам. Боднар займае пасаду ад'юнкта ў Інстытуце правоў чалавека пры юрыдычным факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту. Зь лістападу 2004 г. супрацоўнічае з Хельсінскaй фундацыяй па правах чалавека.
эб