Маргвелашвілі: Грузія арыентавана на Эўропу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.08.2015 16:15
„Наш свабодны выбар не падабаецца ў Расеі”, - лічыць прэзыдэнт Грузіі.
Фота: tsn.ua
„Страта кантролю над Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй – так Масква карае Грузію”, - сказаў прэзыдэнт Георгій Маргвелашвілі ў інтэрвію грамадзкаму Польскаму радыё.
„Грузія арыентавана на эўрапейскае й эўраатлянтычнае супрацоўніцтва не таму, што мы ворагі Расеі, паколькі гэта абсурд, але таму, што гэта наш выбар”, - сказаў грузінскі лідар.
Паводле яго, „некаторыя палітыкі ў Крамлі лічаць, што гэта свабода, за якую ў Расеі традыцыйна караюць”.
Пасьля вайны ў жніўні 2008 году Грузія й Расея разарвалі дыпляматычныя адносіны. З тых часоў на часовых межаў у рэгіёне Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі адбываюцца частыя правакацыі прарасейскіх сэпаратыстаў.
Нядаўна непадалёк ад адной зь вёсак расейскія войскі перасунулі памежныя пасты паўтара кілямэтра ў глыб Грузіі.
аз