Выбух у Багдадзе
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.08.2015 10:46
Загінула прынамсі 76 чалавек, а каля 90 параненыя.
flickr.com
Моцны выбух у сталіцы Іраку. Загінула прынамсі 76 чалавек, а каля 90 параненыя. Паводле ірацкай паліцыі, грузавы аўтамабіль, запоўнены выбуховымі рэчывамі, выбухнуў на папулярным рынку садавіны й агародніны ў шыіцкай частцы Багдаду.
Да замаху прызналася Ісламская дзяржава. Гэта чарговая атака джыхадыстаў, скіраваная супраць шыітаў, якіх лічаць здрайцамі веры.
ав