Logo Polskiego Radia
Print

Паляк сярод ахвяраў тэракту ў Магадзішу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.09.2015 11:17
МЗС Польшчы заклікала палякаў пакінуць тэрыторыю Самалі.
flickr.com

Міністэрства замежных спраў Польшчы пацьвярджае, што сярод ахвяраў тэракту, які 21 верасьня адбыўся ў Магадзішу, ёсьць адзін чалавек з польскім грамадзянствам. Загінулы паляк займаўся ў Самалі бізнэсам і гуманітарнай дзейнасьцю.

Консульскія службы МЗС Польшчы запэўніваюць, што праводзяць неабходныя дзеяньні, зьвязаныя з трагедыяй. Яны застаюцца таксама ў кантакце са службамі ў Самалі. Між іншым, дыпляматы праводзяць дзеяньні з мэтай пацьверджаньня тоеснасьці іншых ахвяр тэракту.

МЗС Польшчы выказвае спачуваньні родным і блізкім загінулых і рашуча асуджае тэрарыстычныя акты ў любой форме. У той жа час ведамства рэкамэндуе польскім грамадзянам пакінуць тэрыторыю Самалі і ў бліжэйшым часе не падарожнічаць у гэтую краіну.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт