Logo Polskiego Radia
Print

Кампраміс з мэдсёстрамі дасягнуты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.09.2015 16:58
Падрабязнасьці паразуменьня будуць агучаныя ў бліжэйшым часе.
flickr.com

Міністэрства аховы здароўя дасягнула кампраміс з мэдсёстрамі. Паразуменьне было падпісанае ўчора ўвечары пасьля амаль 12 гадзінаў перамоваў.

Сёньня міністар аховы здароўя Марыян Зэмбаля паведаміў журналістам, што кансэнсус зьяўляецца посьпехам.

Міністар падкрэсьліў, што кампраміс, дасягнуты шляхам перамоваў з прафсаюзамі мэдсёстраў, быў зацьверджаны прэм'ер-міністрам Эвай Копач.

Тым ня менш, кіраўнік Міністэрства аховы здароўя пакуль не хацеў выявіць памеру павышэньня ў зарплатах. Ён толькі дадаў, што рост зарплатаў задавальняе абодва бакі.

Падрабязнасьці паразуменьня будуць выяўлены ў бліжэйшы панядзелак.

Паводле мэдсёстраў, дасягнуты кампраміс - гэта „4 х 400 злотых”. Гэта азначае, што іх заработная плата будзе павялічвацца на 400 злотых у год цягам бліжэйшых 4 гадоў.

Нагадаем, мэдсёстры патрабавалі росту зарплатаў на 1,5 тысячы злотых брута цягам 3 гадоў. У іншым выпадку яны пагражалі страйкам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт