Logo Polskiego Radia
Print

Паляк у фінале конкурсу імя Шапэна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.10.2015 11:18
Пераможца конкурсу піяністаў будзе абвешчаны ўначы 20 кастрычніка.
Bild: flickr.com

Паляк Шымон Нэрынг выйшаў у групу 10 фіналістаў Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна. Апрача яго, у фінал выйшлі, між іншым, расеец Дзьмітрый Шышкін і латыш Георгійс Асокінс, а таксама піяністы з Паўднёвай Карэі, Харватыі, Японіі, ЗША й Канады.

Канчатковыя слуханьні фіналістаў пройдуць у Нацыянальнай філярмоніі з 18 па 20 кастрычніка. Пераможца будзе абвешчаны ўначы 20 кастрычніка. 21 кастрычніка ў Нацыянальнай філярмоніі адбудзецца першы Канцэрт ляўрэатаў.

Усе слуханьні Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна транясьлюе Другая праграма грамадзкага Польскага радыё.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт