Чым сёньня жыве славуты палац Радзівілаў у Нясьвіжы?
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.10.2015 07:12
Дарэчы, нясьвіскі палац можна ня толькі наведваць, але таксама... узяць у ім шлюб.
www.flickr.com
Чым сёньня жыве Нясьвіж і славуты радзівілаўскі палац? Ці шмат турыстаў з Польшчы прыяжджае ў гэтае месца? Пра гэта распавядае доктар Сяргей Клімаў – дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музэя-запаведніка «Нясьвіж».
Паводле нашага суразмоўцы, Нясьвіж часта наведваюць прадстаўнікі роду Радзівілаў з Польшчы – прынамсі некалькі разоў у год. Музэй-запаведнік супрацоўнічае таксама з Радзівіламі, якія пражываюць у Італіі й Францыі. Дарэчы, нясьвіскі палац можна ня толькі наведваць, але таксама... узяць у ім шлюб. За адпаведную аплату гэта можа зрабіць кожны, праўда, запіс ідзе на паўгода наперад.
З Сяргеем Клімавым размаўляў Валеры Саўко.
інтэрвію цалкам у далучаным гукавым файле