Імігранты выклікалі беспарадкі на мяжы Славэніі і Аўстрыі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.10.2015 17:17
Каля 4 тыс. імігрантаў вырвалася зь лягера на поўначы Славэніі і зламала паліцэйскі кардон.
Паліцыя была вымушана прымяніць сьлёзацечны газ. Інцыдэнт адбыўся на КПП Шэнтык-Шпільфэльд.
Імігранты зьбеглі з разьмешчанага па-суседзку лягера для ўцекачоў. Калі яны дабеглі да мяжы, перавярнулі мэталічны плот і прарваліся праз паліцэйскі кардон. Славэнскія паліцэйскія ўжылі слёзацечны газ - толькі гэта дазволіла ўзяць пад кантроль сытуацыю.
Пасьля начных падзей ахову мяжы са Славэніяй узмацнілі аўстрыйцы, якія накіравалі туды дадатковыя атрады паліцыі й арміі.
Транспартныя сродкі, якія перасякаюць мяжу ў гэтым месцы, перамяшчаюцца па звужанай паласе.
Пасьля закрыцьця харвацка-вугорскай мяжы Славэнія ўсё горш спраўляецца з імігрантамі. Прэзыдэнт Славэніі заявіў, што ён будзе прасіць Эўрапейскую камісію даслаць у падтрымку дадатковыя сілы паліцыі.
яс