Посьпех Польшчы на EXPO ў Міляне
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.11.2015 15:47
Госьці павільёна маглі прыняць удзел у канцэртах, забавах, дэгустацыях страваў польскай кухні.
The Polish pavilion. Photo: press materials
У два разы больш гасьцей, чым чакалася, наведала польскі павільён на Сусьветнай выставе ў Міляне – дакладна 1 мільён 670 тысяч. EXPO ў Італіі закончылася ў суботу, 31 кастрычніка.
Старшыня польскай экспазыцыі Славамір Майман падкрэсьлівае, што выстава зьяўляецца своеасаблівым фэстам у сусьветным маштабе. Ён адзначыў, што Польшча прыцягвала публіку ня толькі тым, што было ў сярэдзіне польскага павільёна, а таксама і тым, што адбывалася звонку: гэта значыць канцэртамі, вячэрнімі забавамі, дэгустацыямі страваў польскай кухні.
Старшыня польскай турыстычнай арганізацыі Рафал Шмыткэ перакананы, што дзякуючы EXPO Польшча можа чакаць большай колькасьці турыстаў з Італіі.
Сёлета дэвізам выставы быў лёзунг "Ежа планеты - энэргія для жыцьця". У EXPO прынялі ўдзел амаль 150 краін і арганізацый.
яс