Турцыя не рэкамэндуе сваім грамадзянам паездкі ў Расею
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.11.2015 14:20
Гэта чарговы крок у эскаляцыі канфлікту па лініі Масква-Анкара.
pixabay.com/Public Domain CC0
Турцыя не рэкамэндуе сваім грамадзянам паездкі ў Расею. Гэта чарговы крок у эскаляцыі канфлікту па лініі Масква-Анкара пасьля таго, як турэцкі зьнішчальнік F-16 зьбіў расейскі франтавы бамбавік Су-24М.
Учора Расея прыпыніла дзеяньне бязьвізавага руху з Турцыяй. Раней Масква замарозіла шматлікія расейска-турэцкія інвэстыцыі, у прыватнасьці, будаўніцтва газаправоду на дне Чорнага мора й атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Турцыі. Акрамя таго, Расея плянуе пазбавіць Турцыю зьніжкі на газ і адмовіцца ад імпарту турэцкай садавіны й гародніны. Сяргей Лаўроў абвінаваціў Турцыю ў тым, што прыкрывае вочы на перамяшчэньне празь яе тэрыторыю баевікоў, якія ўступаюць у шэрагі тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”.
У сваю чаргу прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што не зьбіраецца ў Расеі прасіць прабачэньня за зьбіты самалёт, паколькі лічыць, што менавіта Анкара мае рацыю.
У аўторак, 24 лістапада, турэцкі зьнішчальнік зьбіў расейскі бамбавік. Анкара сьцьвярджае, што самалёт парушыў паветраную прастору Турцыі, Расея абвяргае згаданае абвінавачаньне.
вс