Тэрарысты ў Парыжы выкарыстоўвалі югаслаўскую зброю
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.11.2015 18:40
Джыхадысты, якія зьдзейсьнілі тэракты 13 лістапада, выкарыстоўвалі зброю, вырабленую ў былой Югаславіі.
AK-47Jayel Aheram/flickr.com
Джыхадысты, якія зьдзейсьнілі тэракты ў Парыжы 13 лістапада, выкарыстоўвалі зброю, вырабленую ў былой Югаславіі. Вытворцам зброі зьяўляецца кампанія “Zastava Oružje” са штаб-кватэрай у сэрбскім горадзе Крагуевац. Гэтую інфармацыя пацьвердзіла дырэкцыя фірмы. Праз два дні пасьля тэракту МУС Сэрбіі перадало сэрыйныя нумары зброі, якая была знойдзеная ў сталіцы Францыі. Паводле кіраўніцтва кампаніі, 7-8 штук аўтаматычнай зброі тыпу “Калашнікаў” былі вырабленыя на іх заводзе.
Выкарыстаная тэрарыстамі зброя – гэта югаслаўская мадыфікацыя аўтамата AK-47. Згаданая зброя знаходзілася на ўзбраеньні Югаслаўскай народнай арміі, а пасьля распаду краіны – армій былых фэдэратыўных рэспублік. Кіраўніцтва кампаніі падкрэсьлівае, што сёньня вырабленая імі зброя без дазволу ўраду Сэрбіі ня мае права пакінуць тэрыторыю завода.
Спэцыялісты зазначаюць, што прадпрыемства “Zastava Oružje” легальна пастаўляла аўтаматы ў некаторыя краіны Блізкага Ўсходу. Не выключаецца таксама, што тэрарысты купілі зброю ў кантрабандыстаў.
вс