Франсуа Алянд прыбыў на авіяносец «Charles de Gaulle»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.12.2015 16:55
                    
                                 
                
                
                    Мэта яго візыту – сустрэча з ваеннаслужачымі, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з тэрарыстамі.
                
                
                    
                         Зьнішчальнік «Dassault Rafale» ВПС ФранцыіAshwin Kumar/flickr.com
Зьнішчальнік «Dassault Rafale» ВПС ФранцыіAshwin Kumar/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд прыбыў на авіяносец «Charles de Gaulle», які знаходзіцца ля берагоў Сырыі. Мэта візыту францускага лідара – сустрэча з ваеннаслужачымі, якія ўдзельнічаюць у місіі па барацьбе з тэрарыстамі з гэтак званай «Ісламскай дзяржавы».
Тры тыдні таму, пасьля крывавых тэрактаў у Парыжы, Алянд аб’явіў вайну джыхадыстам. У злачынных актах у францускай сталіцы загінулі 130 чалавек, сотні атрымалі раненьні.
Як паведамлялася, авіяносец «Charles de Gaulle» прыбыў у раён усходняга Міжземнамор’я пасьля тэрактаў у ноч з 22 на 23 лістапада. Чакаецца, што яго місія працягнецца мінімум чатыры месяцы.
На караблі знаходзяцца 18 зьнішчальнікаў «Дасо Рафаль» (Dassault Rafale), восем звышгукавых палубных штурмавікоў «Дасо Супэр-Этэндарт» (Dassault Super-Etendard), а таксама два палубных самалёты далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня «Груман Э-2 Хакай» (Grumman E-2 Hawkeye).
Тым часам Нямеччына плянуе выслаць у Сырыю самалёты-разьведчыкі, а ў Міжземнае мора – фрэгат. Такім чынам Бэрлін плянуе падтрымаць Францыю ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».
Нямеччына вышле ў раён канфлікту шэсьць зьнішчальнікаў «Tornado». Аднак яны ня будуць браць удзелу ў ваенных дзеяньнях, а толькі забясьпечваць французаў інфармацыяй наконт месцазнаходжаньня тэрарыстаў.
У апэрацыі таксама прыме ўдзел ракетны фрэгат «Hamburg», які далучыцца да групы караблёў суправаджэньня францускага авіяносца «Charles de Gaulle».
Пасьля тэрактаў у Парыжы канцлер Ангела Мэркель абяцала Францыі дапамогу ў барацьбе з тэрарыстамі з «Ісламскай дзяржавы».
Раней ЗША заявілі, што могуць накіраваць авіяносец для барацьбы з «Ісламскай дзяржавай» у Міжземнае мора ўсьлед за Францыяй.
вс