Logo Polskiego Radia
Print

Краіны Пэрсыдзкага заліва асудзілі «варожыя» заявы аб мусульманах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.12.2015 14:58
Заяву яны выдалі тры дні пасьля звароту рэспубліканскага прэтэндэнта ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа.
крыніца: pl.wikipedia.org

Лідары арабскіх дзяржаў рэгіёну Пэрсыдзкага заліва асудзілі «варожыя» заявы аб мусульманах. Заяву яны выдалі тры дні пасьля звароту рэспубліканскага прэтэндэнта ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа, які выказаўся за забарону ўезда мусульман у Злучаныя Штаты.

«Рада выказала сваю глыбокую заклапочанасьць у сувязі з ростам варожай, расісцкай і бесчалавечнай рыторыкі ў адносінах да бежанцаў у цэлым і мусульман у прыватнасьці», – адзначыла Рада супрацоўніцтва Пэрсідзкага заліва пасьля сустрэчы лідараў дзяржаў-чальцоў у сталіцы Саудаўскай Арабіі Рыядзе.

У Раду супрацоўніцтва Пэрсідзкага заліва ўваходзяць: Саудаўская Арабія, Бахрэйн, Катар, Кувэйт, Аман і Абʼяднаныя Арабскія Эміраты.

Рады ў Рыядзе таксама заклікала да «забесьпячэньня неабходнай абароны перасяленцам і бежанцам, якія ратуюцца ад падвойнай несправядлівасьці: урада і тэрарыстаў».

Заява Трампа была рэакцыяй на крывавы інцыдэнт у Сан-Бэрнардына, штат Каліфорнія, дзе мусульманская пара 2 сьнежня застрэліла 14 чалавек.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт