Штайнмаер: спрэчныя пытаньні лепш абмяркоўваць за кулісамі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.01.2016 12:51
Кіраўнік нямецкай дыпляматыі выказаўся наконт адносінаў з Польшчай.
Кіраўнік нямецкай дыпляматыі Франк-Вальтэр Штайнмаер. Photo: hoferichter/flickr/Commercial use allowed
Кіраўнік нямецкай дыпляматыі выказваецца за адкрыты дыялёг з Польшчай. Аднак Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікае (калі гэта магчыма) абмяркоўваць спрэчныя пытаньні за кулісамі.
У інтэрвію інтэрнэт-парталу тыднёвіка „Der Spiegel” Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што, праводзячы дыялёг з Варшавай, нельга ігнараваць спрэчныя пытаньні.
На яго думку, трэба абмяркоўваць гэткія справы, але так, як павінны рабіць сябры - асьцярожна й з даверам.
Нямецкі міністaр нагадаў, што цягам апошніх 25 гадоў у польска-нямецкія адносіны было ўкладзена шмат энэргіі й сэрца. Аднак давер і сяброўства, якія ўдалося стварыць, не былі дадзеныя раз назаўжды. Варта тады паклапаціцца, каб захаваць гэты магутны й каштоўны падмурак, лічыць нямецкі міністар.
Словы Штайнмаера – гэта рэакцыяй на апошнія непаразуменьні ў польска-нямецкіх адносінах.
Нагадаем, учора на размову ў МЗС быў выкліканы нямецкі амбасадар у Варшаве.
У сваю чаргу, кіраўнік польскай дыпляматыі Вітольд Вашчыкоўскі запэўнівае, што ніякага напружаньня ў адносінах з заходнім суседам няма.
аз