Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адкрыты новы аэрапорт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.01.2016 20:40
Цяпер самалёты будуць узлятаць і прызямляцца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны.
Photo:PAP/Tomasz Waszczuk

Сёньня адбылося ўрачыстае адкрыцьцё аэрапорта Ольштын-Мазуры. Першы самалёт адправіўся зь яго сёньня ў Бэрлін. У сваю чаргу першы рэгулярны палёт запланаваны на чацьвер.

Рэканструкцыя былога ваеннага аэрадрома ў Шыманах каштавала 204 млн злотых, зь якіх 121 млн даў Эўрапейскі Зьвяз. Работы доўжыліся два гады.

Апрача падаўжэньня ўзлётна-пасадачнай паласы, была ўсталяваная наземная радыёнавігацыя, пабудаваны тэрмінал, стаянкі й дарога № 57, якая вядзе ў аэрапорт, мадэрнізаваная чыгуначная лінія Ольштын - Шчытна - Шыманы.

Першы авіяперавозчык будзе выконваць тры рэйсы ў тыдзень у Кракаў і Бэрлін. У плянах таксама рэйсы ў Мюнхэн, а таксама ў Лёндан, Дублін, Осла й Рурскую вобласьць.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт