У Польшчы вялікіх праблем у нацменшасьцяў няма - амбудсмэн
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.01.2016 16:45
Польскія беларусы зьвяртаюць увагу на адсутнасьць падтрымкі з боку дзяржавы пры стварэньні ўстаноў культуры.
Польскі амбудсмэн Адам БоднарWojciech Kusiński/Polskie Radio
Польскі амбудсмэн Адам Боднар зьдзяйсьняе паездку на Беласточчыну, каб на месцы азнаёміцца з праблемамі нацыянальных і этнічных меншасьцяў. Нагадаем, Падляскае ваяводзтва з цэнтрам у Беластоку зьяўляецца кампактным месцам пражываньня польскіх беларусаў. У рэгіёне таксама жывуць летувісы, украінцы, татары, расейцы й прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў і этнічных груп.
Адам Боднар наведаў Беласток, Сямяцічы, Сувалкі, Ломжу й Сэйны. Амбудсмэн сказаў мясцовым журналістам, што скаргі на ўладаў ад прадстаўнікоў нацменшасьцяў трапляюцца зрэдку. Для прыкладу, польскія ўкраінцы скардзяцца, што маюць абмежаваны доступ да падручнікаў на ўкраінскай мове. У сваю чаргу беларусы зьвяртаюць увагу на адсутнасьць падтрымкі з боку дзяржавы пры стварэньні ўстаноў культуры.
Перад паездкай на Беласточчыну Адам Боднар наведаў Заходнепаморскае ваяводзтва.
вс