ЗША ўзмацняюць ваенны кантынгент у Эўропе
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.02.2016 09:41
Дадатковыя сілы й абсталяваньне могуць быць разгорнутыя ў Вугоршчыне, Румыніі й краінах Балтыі.
Амэрыканскі штурмавік Fairchild Republic A-10 Thunderbolt IIcommons.wikimedia.org/public domain
ЗША плянуюць істотна павялічыць разгортваньне цяжкіх узбраеньняў і бронетэхнікі ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Аб гэтым піша The New York Times са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША.
Паводле інфармацыі крыніцы выданьня, у Белым доме плянуюць вылучыць на ваенныя выдаткі ў Эўропе ў 2017 годзе больш за 3,4 млрд даляраў, што ў некалькі разоў перавышае бягучыя выдаткі на 789 млн даляраў.
Паводле інфармацыі The New York Times, дадатковыя сілы й абсталяваньне могуць быць разгорнутыя ў такіх краінах Эўропы, як Вугоршчына, Румынія й краіны Балтыі.
Прадстаўнікі адміністрацыі таксама заявілі, што новыя інвэстыцыі накіраваныя ня толькі на стрымліваньне Расеі. Зброя й абсталяваньне таксама можа быць разгорнута ўздоўж паўднёвых межаў НАТО, дзе яны маглі б дапамагчы ў барацьбе супраць «Ісламскай дзяржавы» або ў барацьбе з прытокам мігрантаў з Сырыі.
паводле карэспандэнт/вс