Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы спрабавалі атрымаць 40 млн эўра па падробленым чэку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.02.2016 08:18
Чэк, які прадʼявіў мужчына, быў нібыта выпушчаны партугальскім філіялам вядомага нямецкага банку.
Mark Hodson Foto/flickr.com

У адным з банкаў горада Познань (заходняя Польшча) траіх іншаземцаў спрабавалі атрымаць 40 млн эўра па падробленым чэку.

Мужчын затрымала паліцыя. За такога роду злачынства ім пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня свабоды. Паліцыя правярае, ці мужчыны ня зьдзейсьнілі падобнае злачынства ў іншых краінах Эўразьвязу.

Затрыманыя – гэта двое грамадзян Нямеччыны й адзін Бразыліі.

75-гадовы грамадзянін ФРГ, які пастаянна пражывае ў Польшчы, зьвярнуўся ў адзін зь мясцовых банку з намерам рэалізацыі чэку на суму 40 млн эўра. Чэк, які прадʼявіў мужчына, быў нібыта выпушчаны партугальскім філіялам вядомага нямецкага банку. Банкаўскія працаўнікі аднак западозрылі махінацыю й выклікалі паліцыю. Спачатку быў затрыманы 75-гадовы немец, а пазьней – яго кампаньёны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт