Урад РП: Меркаваньне Вэнэцыянскай камісіі неабавязковае
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.03.2016 21:23
Польскія ўлады пракамэнтуюць пазыцыю Вэнэцыянскай камісіі ў суботу.
Photo: PAP/Rafał Guz
„Пазыцыя Вэнэцыянскай камісіі ня мае абавязковага характару, урад разгледзіць магчымасьць ейнага прымяненьня”, - сказаў прэс-сакратар ураду Рафал Бахэнэк.
Ён паведаміў, што камэнтар польскага ўраду па гэтай справе будзе прадстаўлены ў суботу ў Канцылярыі прэм'ер-міністра.
Нагадаем, у пятніцу Вэнэцыянская камісія абвясьціла сваю пазыцыю наконт зьменаў, якія новыя ўлады Польшчы ўвялі ў Закон аб Канстытуцыйным судзе.
Паводле прадстаўніка ўраду, Вэнэцыянская камісія ў сваёй пазыцыі вызначыла напрамкі, „вырашэньня палітычнай спрэчкі ў Польшчы”. Бохэнэк дадаў, што старшыня камісіі на самой справе паўтарыў тое, што раней ужо казалі ўрад і прэм’ер міністар, то бок, што гэта палітычная спрэчка й яна павінна быць вырашана ў першую чаргу ў краіне, што патрабуе супрацоўніцтва ўсіх палітычных сілаў.
„Безумоўна, прапановаў кампрамісу з нашага боку было ўжо некалькі. Там ня менш яны не знайшлі падтрымкі другога боку”, - дадаў прэс-сакратар ураду Рафал Бахэнэк.
аз