Logo Polskiego Radia
Print

„Nord Stream II” пагражае энэргетычнай бясьпецы Эўропы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.03.2016 16:32
Па гэта кіраўніку Эўракамісіі заявілі лідары 9 эўрапейскіх краінаў.
Photo:Foto: materiały prasowe Nord Stream

Газаправод „Паўночны паток ІІ” (анг.Nord Stream II) можа ўяўляць сабой пагрозу для энэргетычнай бясьпекі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе й ніяк не прычыняецца да дывэрсыфікацыі паставак гэтай сыравіны ў ЭЗ.

Пра гэта ў лісьце да старшыні Эўрапейскай камісіі Жана-Клёда Юнкера зазначаюць лідары краін Вышаградзкай групы (Польшча, Вугоршчына, Чэхія й Славаччынй), а таксама Латвіі, Летувы, Эстоніі, Румыніі й Харватыі.

Эўрапейскія палітыкі зьвярнуліся да Эўракамісіі з патрабаваньнем даць ацэнку наконт таго, ці плянаваны газаправод не парушае заканадаўства ЭЗ.

Паводле кіраўнічкі польскага ўраду Бэаты Шыдла, ліст зьяўляецца вынікам пагадненьня, якoе лідары дзевяці эўрапейскіх краінаў заключылі ў кулюарах саміту ЭЗ у Брусэлі.

„Мы зьвяртаем увагу на тое, што інвэстыцыя ня мае эканамічнага характару і ўяўляе сабой пагрозу для энэргетычнай бясьпекі ў Эўропе”, – падкрэсьліла прэм’ер-міністар Польшчы.

„Nord Stream II” - гэта праект новага газаправода, па якім па дне Балтыйскага мора Расея магла б пастаўляць у Нямеччыну да 55 млрд кубамэтраў газу ў год.

IAR/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт