Logo Polskiego Radia
Print

База дадзеных «Panama Papers» у інтэрнэце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2016 10:02
Сэнсацыйныя дакумэнты можа паглядзець кожны.
pixabay.com/Public Domain CC0

База дадзеных «Panama Papers» у інтэрнэце
Сэнсацыйныя дакумэнты можа паглядзець кожны
Згодна з абяцаньнямі, Міжнародны кансорцыюм сьледчых журналістаў зьмясьціў дакумэнты ў сеціве. Там знаходзіцца інфармацыя пра 200 тысяч фірм, фондаў і фундацый у 21 афшорнай зоне.
Публікацыя зробленая ў форме базы дадзеных (https://offshoreleaks.icij.org) з магчымасьцю хуткага пошуку. Кансорцыюм журналістаў зазначае, што дзейнасьць афшорных фірм можа быць згодная з законам. «Мы не зьбіраемся ставіць пад сумнеў, ці якая-небудзь фірма, ці асоба, зьмешчаныя ў базе, парушылі закон», – падкрэсьлены на старонцы.
Да публічнага ведама пададзеныя назвы фірмаў, прозьвішчы дырэктараў, акцыянэраў фірм у афшорных зонах, адрасы, назвы пасярэднікаў. Упісаўшы Польшча, у сьпісе паяўляецца 161 афшорная фірма ў катэгорыі «зьвязаныя з Польшчай», 146 чалавек зьвязаны з афшорнымі фірмамі, 17 пасярэднікаў і 136 адрасоў.
Апублікаваныя некаторы час таму дакумэнты «Panama Papers» паказалі велізарны маштаб падатковых махінацый і адмываньня грошай у сьвеце пры дапамозе афшорных фірм.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт