Logo Polskiego Radia
Print

Украіна не выключае, што адмовіцца ад правядзеньня "Эўрабачаньня"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.05.2016 08:07
Кіеў можа не знайсьці грошай у бюджэце на правядзеньне конкурсу «Эўрабачаньне-2017».
Photo:tvr.by

Міністар фінансаў Украіны Аляксандр Данілюк не выключае, што Ўкраіна можа не знайсьці грошай у бюджэце на правядзеньне песеннага конкурсу «Эўрабачаньне-2017» і можа перадаць гэта права іншай краіне.
Міністар адзначыў, што, калі Ўкраіна ўсё ж вырашыць праводзіць конкурс, то варта сфармуляваць, «чаму мы гэта робім, і якая карысьць ад гэтага для дзяржавы».

Аляксандр Данілюк паведаміў, што падрыхтоўку да конкурсу абмеркавалі на пасяджэньні ўрада. Было вырашана на працягу месяца правесьці адкрыты нацыянальны конкурс для выбару горада, які прыме мерапрыемства.

Міністар таксама зазначыў, што ўрад чакае ад гарадоў ня толькі добрай волі правядзеньня, але й пакета інфраструктурных праектаў, на якія будуць прыцягнутыя сродкі інвэстараў і донараў.

Сёлетняе «Эўрабачаньне» выйграла ўкраінская сьпявачка Джамала. Паводле правілаў конкурсу, наступнае мерапрыемства праходзіць у краіне-пераможцы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт