Польская газэта: расейцы фінансуюць Клінтан
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.05.2016 16:37
                    
                                 
                
                
                    У амэрыканскай прэзыдэнцкай гонцы Расея робіць стаўку на Хілары Клінтан.
                
                
                    
                         flickr.com/Brett Weinstein
flickr.com/Brett Weinstein
                     
                
                
                
               
                
                         “Расейцы фінансуюць Клінтан” – паведамляе штодзёнка правай арыентацыі “Gazeta Polska Codziennie”. Лобінгавая кампанія “Podesta Groupe”, уладальнікамі якой зьяўляюцца браты Джон і Тоні Падэста (John, Tony Podesta), працуе для расейскага “Сбербанка”. Адначасова Джон Падэста зьяўляецца кіраўніком выбарчага штаба кандыдаткі ў прэзыдэнты ЗША Хілары Клінтан.
Аўтар артыкулу паведамляе, што “Сбербанк” – гэта дзяржаўная структура, якая выкарыстоўваецца ў тым ліку спэцслужбамі Расеі. У прыватнасьці, замежныя прадстаўніцтвы банка выкарыстоўваюцца Службай зьнешняй разьведкі (СВР) Расеі, а частка працаўнікоў згаданых устаноў – гэта кадравыя афіцэры разьведкі.
Такім чынам, падкрэсьлівае аўтар, у амэрыканскай прэзыдэнцкай гонцы Расея робіць стаўку на Хілары Клінтан, а ў выпадку яе перамогі напэўна пастараецца ўплываць на рашэньні амэрыканскай адміністрацыі, і ў гэтым можа выкарыстаць братоў Падэста, зазначае “Gazeta Polska Codziennie”.       
вс