Эўрапарлямэнт зоймецца скандалам „Panama papers”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.06.2016 14:02
Адмысловая камісія цягам 12 месяцаў павінна падрыхтаваць канчатковую справаздачу.
wikimedia commons/Diliff/CC BY 3.0
Эўрапарлямэнт стварыў камісію па расьсьледаваньні афэры „Panama papers”. Камісія будзе правяраць, ці названыя ў гэтых дакумэнтах кампаніі й прыватныя асобы не парушылі заканадаўства ЭЗ.
Дзякуючы 11,5 млн дакумэнтаў сусьветная грамадзкая думка даведалася пра кампаніі й прыватныя асобы, у тым ліку таксама з Эўразьвязу, якія ўтойваюць сваю маёмасьць у афшорах.
Камісія налічвае 65 членаў. Іх задача – праверыць, ці не дайшло да парушэньня правілаў ЭЗ, у тым ліку адмываньня грошай, ці ўхіленьня ад выплаты падаткаў.
Цягам 12 месяцаў камісія павінна падрыхтаваць канчатковую справаздачу.
аз