Logo Polskiego Radia
Print

16 гадоў таму зьнік Дзьмітры Завадзкі (ФОТА+ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.07.2016 10:52
Зь беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі й грамадзкімі актывістамі мог расправіцца «эскадрон сьмерці».
Дзьмітры ЗавадзкіДзьмітры Завадзкіфота: інтэрнэт

Сёньня – 16-я гадавіна зьнікненьня беларускага тэлеапэратара, супрацоўніка Грамадскага расейскага тэлебачаньня (ОРТ, цяпер – Першы канал) Дзьмітрыя Завадзкага. На момант зьнікненьня яму было 27 гадоў.


З 1994 па 1997 год Завадзкі працаваў апэратарам у пуле Аляксандра Лукашэнкі, затым стаў працаваць на ОРТ. Вясной 1997 года ён разам з карэспандэнтам ОРТ Паўлам Шараметам быў арыштаваны й абвінавачаны ў незаконным перасячэньні беларуска-летувіскай мяжы падчас здымак рэпартаж. Яго ўмоўна асудзілі на паўтара года пазбаўленьня свабоды. З кастрычніка 1999 года па май 2000-га Завадзкі працаваў у Чачні, дзе з Шараметам здымаў фільм «Чачэнскі дзёньнік».

Раніцай 7 ліпеня 2000 года Завадзкі выехаў з дому ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» сустракаць Шарамета, які прылятаў з Масквы. З таго часу апэратара ніхто не бачыў. Яго аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце. У 2002 годзе Менскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданьні Завадзкага групу былога байца спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Валерыя Ігнатовіча, які сустракаўся з Завадзкім у Чачні. Ігнатовіч, а таксама прызнаны вінаватым у выкраданьні Максім Малік асуджаныя на пажыцьцёвае зьняволеньне.

фота
фота з сайта Радыё "Рацыя"

Аднак па справе Завадзкага надалей пытаньняў больш, чым адказаў. У пачатку 2000-х гадоў былі апублікаваныя дакумэнты, зь якіх вынікала, што зь беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі й грамадзкімі актывістамі расправіўся спэцыяльна створаны для гэтага «эскадрон сьмерці».

27 лістапада 2003 года суд Фрунзенскага раёна Менска прызнаў Завадзкага памерлым, хоць цела яго не было ніколі знойдзенае.

паводле рацыя/белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт