Распачаўся новы этап у расейска-турэцкіх адносінах
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
09.08.2016 15:49
Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін сустрэўся сёньня з кіраўніком Турцыі Рэджэпам Эрдаганам.
PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV
Расейскі лідар паведаміў пра гатоўнасьць Масквы й Анкары «аднавіць дыялёг» і двухбаковыя адносіны пасьля дзесяці месяцаў дыпляматычнага крызысу.
У сваю чаргу турэцкі лідар заявіў, што распачынаецца «цалкам новы пэрыяд» у адносінах на лініі Анкара-Масква. Паводле яго, салідарнасьць паміж Турцыяй і Расеяй можа прычыніцца да вырашэньня праблем у рэгіёне.
Турэцка-расейскія стасункі апынуліся ў крызысе ў лістападзе 2015 году, калі паветраныя сілы Турцыі зьбілі расейскі бамбавік над турэцка-сырыйскай мяжой. Пасьля гэтага Расея ўвяла гандлёва-эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Турцыі, у гэтым стрымала чартэрныя авіярэйсы й турыстычны рух.
ав