Logo Polskiego Radia
Print

Міністры замежных спраў Расіі і Германіі сустрэнуцца ў Маскве

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.08.2016 23:31
Сяргей Лаўроў і Франк-Вальтэр Штэйнмаер будуць абмяркоўваць канфлікты ва Украіне ды Сырыі.
КрэмльКрэмльflickr.com/Nigel Swales

На гэтым тыдні напружаныя адносіны паміж Масквой і Кіевам абвастрыліся.

У сераду Фэдэральная служба бясьпекі Расеі паведаміла пра прадухіленьне тэрактаў у Крыму. Расейскі бок абвінаваціў украінскае міністэрства абароны і ваенную выведку ў падрыхтоўцы гэтых нападаў. Таксама было заяўлена пра ліквідацыю ўкраінскай сеткі шпіёнаў, якая дзейнічала на тэрыторыі захопленай паўвыспы.

Украінскія ўлады адрынулі гэтыя абвінавачваньні. Афіцыйны Кіеў заяўляе, што гэта расейская правакацыя ды нагода для далейшых ваенных пагроз з боку Масквы Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка даручыў прывесьці ў стан баявой гатоўнасьці ўкраінскія войскі, разьмешчаныя на мяжы з Крымам і на Данбасе.

Гэтая сытуацыя стане тэмай абмеркаваньня паміж кіраўнікамі дыпляматычнай службы Расеі ды Нямеччыны ў Маскве.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт