Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня - Дзень агульнанацыянальнага чытаньня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.09.2016 16:36
  • Лялька-2.mp3
Уся Польшча чытае раман «Quo Vadis» Генрыка Сянкевіча.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай на інаўгурацыі Дня агульнанацыянальнага чытаньня Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай на інаўгурацыі Дня агульнанацыянальнага чытаньня PAP/Rafał Guz

Сёньня ў Польшчы - Дзень агульнанацыянальнага чытаньня. Уся краіна чытае раман «Quo Vadis» Генрыка Сянкевіча. Раман быў выбраны сярод пяці польскіх літаратурных твораў мастацтва. А мерапрыемства адкрылі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай, якія прачыталі фрагмэнт твору Сянкевіча.

У 2015 годзе, 5 верасьня, у Дзень агульнанацыянальнага чытаньня палякі чыталі раман «Лялька» Баляслава Пруса.

Год таму сярод «чытачоў» таксама была прызыдэнцкая пара. Польскае радыё, у тым ліку й Беларуская служба, штогод далучаецца да мерапрыемства. Паслухайма, як год таму гучала «Лялька» на мове Коласа й Купалы. Фрагмэнт твору ў перакладзе Галіны Жарко чытае Кірыл Сьмяглікаў.

вс

слухайце гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт