Logo Polskiego Radia
Print

Электронныя цыгарэты становяцца недаступнымі для непаўнагадовых

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2016 16:51
У чацьвер у Польшчы ўступае ў сілу Закон аб барацьбе супраць тытуню.
pixabay.com/Public Domain CC0

Электронныя цыгарэты зьнікнуць зь інтэрнэту й грамадзкіх месцаў у Польшчы. У чацьвер уступае ў сілу Закон аб барацьбе супраць тытуню, які ўводзіць забарону на рэкляму, прасоўваньне й продаж электронных цыгарэтаў непаўнагадовым асобам.

У адпаведнасьці са зьменамі на інтэрнэт-аўкцыёнах і ў інтэрнэт-крамах ня можна будзе прадаваць электронных цыгарэтаў і вадкасьці для іх. У сваю чаргу за рэкляму й прасоўваньне электронных цыгарэтаў пагражае штраф у памеры да 200 тыс. злотых.

Віцэ-міністар аховы здароўя Яраслаў Пінкас (Jarosław Pinkas) запэўнівае, што дзякуючы новым правілаў электронныя й традыцыйныя цыгарэты зьнікнуць з грамадзкай прасторы.

Курыць цыгарэты, як электронныя, так і традыцыйныя, можна будзе толькі ў вызначаных для гэтага месцах. За парушэньне забароны пагражае штраф у памеры да 500 злотых.

Згодна новым правілам з крамаў зьнікнуць таксама смакавыя цыгарэты за выключэньнем вырабаў з дабаўкай мэнтолу. Забарона на іх пачне дзейнічаць толькі з 2020 году. Апрача таго, на ўпакоўках цыгарэтаў паявіцца новая папераджальная графіка й надпісы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт