ЭЗ: Беларусі патрэбная комплексная рэформа выбарчага працэсу
Эўразьвяз чакае, што беларускія ўлады адновяць працу над рэформай выбарчага заканадаўства, піша БелаПАН. Пра гэта гаворыцца ў заяве, разьмешчанай на афіцыйным сайце Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў.
У дакумэнце адзначаецца, што ў папярэдняй справаздачы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ гаворыцца: падчас мінулых парлямэнцкіх выбараў у Беларусі «былі бачныя намаганьні па рашэньні некаторых даўніх праблем».
«Тым ня менш, шэраг ключавых рэкамэндацый БДІПЧ АБСЭ й Вэнэцыянскай камісіі застаюцца ня выкананымі, – сказана ў заяве ЭЗ. – Гэта сьведчыць пра неабходнасьць комплекснай рэформы выбарчага працэсу ў рамках больш шырока працэсу дэмакратызацыі ў супрацоўніцтве з міжнароднымі партнэрамі. Мы чакаем, што беларускія ўлады адновяць работу над гэтым пытаньнем неадкладна».
Рэфармаваньне выбарчага заканадаўства будзе мець важнае значэньне для рэалізацыі ўсяго патэнцыялу адносін паміж Беларусьсю й ЭЗ, падкрэсьліваецца ў заяве.
«Эўразьвяз імкнецца да стабільнай, дэмакратычнай и пасьпяховай будучыні краіны на карысьць народа Беларусі й працягне сваю працу ў гэтым кірунку», – адзначаецца ў заяве.
…..

БелаПАН/ав