Logo Polskiego Radia
Print

Гаіці: больш за 100 вязьняў уцякло з турмы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.10.2016 10:40
Асуджаным удалося захапіць невядомую колькасьць зброі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Гаіці: больш за 100 вязьняў уцякло з турмы
Больш за 100 вязьняў уцякло з турмы ў Аркахаі, на заходнім узьбярэжжы вострава. Падчас уцечкі загінулі прынамсі дзьве асобы, а некалькі было паранена – інфармуюць лякальныя СМІ. Некаторыя зь іх пішуць, што з турмы магло ўцячы нават 170 чалавек. Пошук вязьняў безупынна працягваецца.
Асуджаным удалося перахапіць невядомую колькасьць зброі. У выніку адбылася перастрэлка паміж вязьнямі й турэмнымі ахоўнікамі. Загінуў адзін працаўнік і адзін вязень.
Варта адзначыць, што здарэньне адбылося ў моманце, калі Гаіці змагаецца з гуманітарным крызысам пасьля ўрагану Мэцью, які на пачатку кастрычніка забіў каля тысячы чалавек, а яго наступствы адчувае 2 млн жыхароў.
ав

Больш за 100 вязьняў уцякло з турмы ў Аркахаі, на заходнім узьбярэжжы вострава. Падчас уцечкі загінулі прынамсі дзьве асобы, а некалькі было паранена – інфармуюць лякальныя СМІ. Некаторыя зь іх пішуць, што з турмы магло ўцячы нават 170 чалавек. Пошук вязьняў безупынна працягваецца.

Асуджаным удалося захапіць невядомую колькасьць зброі. У выніку адбылася перастрэлка паміж вязьнямі й турэмнымі ахоўнікамі. Загінуў адзін працаўнік і адзін вязень.Варта адзначыць, што здарэньне адбылося ў моманце, калі Гаіці змагаецца з гуманітарным крызысам пасьля ўрагану Мэцью, які на пачатку кастрычніка забіў каля тысячы чалавек, а яго наступствы адчувае 2 млн жыхароў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт