Робэрт Левандоўскі – кандыдат на званьне найлепшага футбаліста 2016 году
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.11.2016 10:17
Міжнародная фэдэрацыя футбольных асацыяцый абвясьціла кароткі сьпіс намінантаў.
Foto: flickr.com
Робэрт Левандоўскі (Robert Lewandowski) - капітан польскай нацыянальнай зборнай па футболе й гулец клюбу Bayern Monachium зьяўляецца кандыдатам на званьне „Найлепшы футбаліст 2016 году паводле ФІФА”.
Міжнародная фэдэрацыя футбольных асацыяцый абвясьціла кароткі сьпіс намінантаў. Галасаваньне пачалося ў пятніцу, 4 лістапада, і працягнецца да 22 лістапада.
Сярод 23 намінантаў апрача Робэрта Левандоўскага апынуліся, сярод іншага, Гарэт Бэйл (Real Madryt), Крышціяну Раналду (Real Madryt), Златан Ібрагімавіч (PSG/Manchester United), Андрэс Іньеста (FC Barcelona), Тоні Кроос (Real Madryt), Ліянэль Мэсі (FC Barcelona), Мануэль Ноер (Bayern Monachium) і Нэймар (FC Barcelona).
„Найлепшы футбаліст 2016 году паводле ФІФА” будзе абвешчаны на цырымоніі ў Цюрыху 9 студзеня 2017 году.
аз