Logo Polskiego Radia
Print

Польшча разьлічвае на ваеннае супрацоўніцтва зь Ярданіяй (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.11.2016 16:11
Прэзыдэнт Анджэй Дуда й першая лэдзі павыбаюць зь візытам у Ярданію.
PAP/EPA/JAMAL NASRALLAH

Прэзыдэнт Анджэй Дуда бачыць вялікі патэнцыял у супрацоўніцтве абароннай прамысловасьці Польшчы й Ярданіі. Падчас візыту ў Аман, кіраўнік польскай дзяржавы наведаў сядзібу Інстытуту па дасьледаваньні й распрацоўцы ярданскага абароннага сэктара.

PAP/EPA/JAMAL
PAP/EPA/JAMAL NASRALLAH

Прэзыдэнт Дуда падкрэсьліў, што пытаньне бясьпекі зьяўляецца асноўным у аспэкце адраджэньня „геапалітычнага суперніцтва” звышдзяржаў.

PAP/EPA/JAMAL
PAP/EPA/JAMAL NASRALLAH

Ён нагадаў, што ў 2014 годзе Польшча й Ярданія падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны й з задавальненьнем вітае той факт, што Ярданія цікавіцца польскай ваеннай тэхнікай.

PAP/EPA/JAMAL
PAP/EPA/JAMAL NASRALLAH

Да паўдня, польская прэзыдэнцкая пара гасьціла ў Каралеўскім палацы, дзе Анджэй Дуда размаўляў каралём Абдалой ІІ.

аз



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт