Сёньня грамадзяне ЗША выбіраюць прэзыдэнта краіны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        08.11.2016 10:37
                    
                                 
                
                
                    Прозьвішча новага 45-га прэзыдэнта ЗША стане вядома раніцай у сераду, 9-га лістапада.
                
                
                    
                         PAP/EPA/HERB SWANSON
PAP/EPA/HERB SWANSON
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня, 8 лістапада, грамадзяне Злучаных Штатаў Амэрыкі выбіраюць прэзыдэнта краіны. Акрамя таго, амэрыканцы ў галасаваньні вызначаць членаў Палаты прадстаўнікоў і трэцюю частку Сэната Кангрэса краіны.
Асноўнымі прэтэндэнтамі на пасаду прэзыдэнта зьяўляюцца кандыдатка Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан і Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп.
Акрамя іх, удзел у 58-х прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдатаў прымаюць прадстаўнік Лібэртарыянскай партыі Гэры Джонсан, Партыі зялёных Джыл Стэйн, Канстытуцыйнай партыі Дарэл Касл і беспартыйны кандыдат Эван Макмалін.
Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, перавагу над Трампам мае Клінтан, але ўсяго ў некалькі працэнтаў галасоў.
У ЗША існуе інстытут датэрміновага галасаваньня. Паводле СМІ, больш за 45 млн грамадзян прагаласавалі ў датэрміновым парадку. Прагнозы не выключаюць, што датэрмінова могуць прагаласаваць больш за 50 млн выбаршчыкаў, што дало б каля 40% грамадзян, якія маюць права голасу.
Прозьвішча новага 45-га прэзыдэнта ЗША стане вядома раніцай у сераду, 9-га лістапада.
вс