У Польшчы ўзьнікне Міграцыйны крызысны цэнтар
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.11.2016 15:11
                    
                                 
                
                
                    Цэнтар зоймецца каардынацыяй дапамогі, накіраванай для бежанцаў за межамі Эўразьвязу.
                
                
                    
                         Photo: PAP/Jacek Turczyk
Photo: PAP/Jacek Turczyk
                     
                
                
                
               
                
                          У Польшчы ўзьнікне Міграцыйны крызысны цэнтар. Пра гэта заявіў кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак падчас сустрэчы міністраў унутраных спраў краінаў Вышаградзкай групы ў Варшаве. Польскі міністар падкрэсьліў, што гэткі праект падтрымліваюць усе чатыры краіны групы V4.
Цэнтар будзе каардынаваць дапамогу бежанцам за межамі Эўразьвязу, напрыклад, у лягерах у Ярданіі ці Лібане. Палітык дадаў, што гаворка ідзе пра каардынацыю дапамогі й сродкаў зь  бюджэтаў краінаў, якія будуць удзельнічаць у праекце.
У сваю чаргу міністар унутраных спраў Славаччыны Робэрт Каліняк падкрэсьліў, што краіны Вышаградзкай групы будуць працягваць пераконваць іншых членаў Эўразьвязу да ідэі эфэктыўнай салідарнасьці. Паводле яго, цяперашняя сыстэма разьмеркаваньня мігрантаў у ЭЗ не працуе.
Кіраўнік славацкага МУС падкрэсьліў, што эфэктыўная салідарнасьць зьяўляецца спосабам вырашэньня міграцыйнага крызысу.
„Мы ня хочам, каб шлях міграцыі выбіралі людзі з краінаў, дзе няма вайны”, - дадаў Робэрт Каліняк.
Міністры МУС Вышаградзкай групы сустрэліся ў Варшаве таксама са сваімі калегамі з Аўстрыі, Бэльгіі, Балгарыі, Харватыі й Славеніі.
аз