Logo Polskiego Radia
Print

Хакеры атакавалі банкаматы ў Беларусі, краінах СНД і ЭЗ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.11.2016 07:54
Пры дапамозе адмысловага праграмнага забесьпячэньня злачынцы прымушаюць банкаматы выдаваць наяўныя.
pixabay.com/Public Domain CC0

Хакеры атакавалі банкаматы ў Беларусі, краінах СНД і ЭЗ
Міжнародная злачынная група зьдзейсьніла шэраг аддаленых кібэратак на банкаматы больш за 10 краін, уключаючы Беларусь, Расею, дзяржавы СНД і Эўразьвязу.
Пра гэта паведаміла ў панядзелак агенцтва Reuters са спасылкай на міжнародную кампанію па прадухіленьні й расьсьледаваньні кібэрзлачынстваў і махлярстваў Group-IB.
Паводле яе зьвестак, нападам акрамя Беларусі й Расеі падвергнуліся банкі Армэніі, Кыргызстана, Грузіі, Малдовы, Румыніі, Вялікабрытаніі, Нідэрляндаў і Гішпаніі. Інфармацыі аб пацярпелых банках і сумах страт не прыводзіцца.
Сутнасьць нападаў заключаецца ў тым, што пры дапамозе адмысловага праграмнага забесьпячэньня злачынцы прымушаюць банкаматы выдаваць наяўныя. Адзначаецца, што падобныя напады праводзіліся й раней, аднак маштаб іх быў нашмат меншы.
Кіраўнік аддзела расьсьледаваньняў Group-IB Дзьмітры Волкаў лічыць, што махлярства ў гэтай сфэры будзе набіраць абароты. «Чакаецца, што напады на банкаматы стануць адной з ключавых пагроз для банкаў: яны дазваляюць кібэрзлачынцам зьдзяйсьняць напады з любой кропкі сьвету й атакаваць усю сетку банкаматаў, не трапляючы ў зону ўвагі службаў бясьпекі», – сказаў Волкаў.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт