Logo Polskiego Radia
Print

Алег Гулак - ляўрэат прэміі „За правы чалавека й вяршэнства права”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.12.2016 07:49
Новая француска-нямецкая прэмія прысуджаецца людзям, якія выступаюць у абарону іншых.
БэрлінБэрлінPhoto: pixabay.com

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак стаў ляўрэатам француска-нямецкай прэміі „За правы чалавека й вяршэнства права”. Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 1 сьнежня ў Бэрліне.

Сярод ляўрэатаў прэміі таксама прадстаўнікі шэрагу іншых краін.

З нагоды ўручэньня прэміі ў сумеснай заяве кіраўнікі МЗС Нямеччыны й Францыі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эро адзначылі:

„Гэтай прэміяй мы шануем людзей, якія зь вялікай самааддачай i рашучасьцю выступаюць у абарону іншых. Пры гэтым яны часта паддаюць сябе рызыцы й працуюць у вельмі складаных умовах. Гэтыя жанчыны й мужчыны заслужылі нашу падзяку й падтрымку. Для Нямеччыны й Францыі абарона й прасоўваньне правоў чалавека — цэнтральны элемэнт нашай зьнешнепалітычнай дзейнасьці. Правы чалавека — гэта аснова й неабходная ўмова для міру й справядлівасьці ў нашым сьвеце”.

Міністры дадалі, што сёньня павінны „зрабіць усё для таго, каб гэтыя вялікія дасягненьні не аказваліся пад пытаньнем”.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт