Solaris і Stadler створаць сумеснае прадпрыемства
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.12.2016 08:41
Solaris Tram будзе вырабляць трамваі для Польшчы ды іншых эўрапейскіх краінаў.
Phota:Henry Mühlpfordt/flickr.com/Commercial use allowed
З новага году польскі вытворца аўтобусаў і тралейбусаў Solaris і швэйцарская кампанія Stadler створаць сумеснае прадпрыемства. Разам яны будуць вырабляць трамваі для Польшчы ды іншых эўрапейскіх краінаў. Новая кампанія будзе называцца Solaris Tram.
Як паясьніў сябра ўправы Solaris Bus & Coach SA Зьбігнеў Паленіца (Zbigniew Palenica), кампаніі Solaris і Stadler атрымаюць па 40% акцый сумеснага прадпрыемства. Астатнія 20% атрымае фінансавы інвэстар, то бок міжнародная група. Абедзьве кампаніі будуць разам канкураваць за заказы на рэйкавыя транспартныя сродкі на рынках Эўразьвязу.
Solaris Tram будзе будаваць і фарбаваць вагоны на заводзе ў горадзе Сьрода Велькапольска (Środa Wielkopolska) на захадзе краіны, дзе разьмяшчаецца завод Solaris. Папярэдняя й канчатковая зборка будзе праходзіць на заводзе Solaris у Вялікапольшчы й на заводзе Stadler у горадзе Седльцэ на Падляшшы.
аз