90-гадовы паляк патрабуе грошай за каня, канфіскаванага ў вайну
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        22.12.2016 17:02
                    
                                 
                
                
                    На той момант конь выцэньваўся на 700 даваенных польскіх злотых - сёньня гэта больш за 6 тыс. 300 эўра. 
                
                
                    
                         500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski
500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski
                     
                
                
                
               
                
                         90-гадовы Ян Кулеша патрабуе, каб польская дзяржава заплаціла за каня, канфіскаванага на ваенныя патрэбы ў 1939 годзе.
Пасьля нападу гітлераўскай Нямеччыны на Польшчу ў 1939 годзе Ян Кулеша са сваім бацькам паехалі ў павет у ваенны камісарыят, бо выйшаў загад паставіць войску коней. Яны аддалі ваенным свайго каня, а ўзамен атрымалі расьпіску. На той момант конь выцэньваўся на 700 даваенных польскіх злотых.
Пра тое, што дзяржава яму вінаватая грошы за каня, спадар Ян прыпомніў толькі цяпер. І падаў дакумэнты ў дзяржорган з патрабаваньнем выплаціць яму 28 тыс. актуальных злотых (больш за 6 тыс. 300 эўра), бо на такую суму ён аблічыў вартасьць даваенных 700 злотых. Дзяржава адмовілася плаціць па расьпісцы, спасылаючыся на тое, што пытаньне пратэрмінавалася.
Ян Кулеша, доўга ня думаючы, падаў справу ў суд. Неўзабаве яна трапіць на разгляд Беластоцкага адміністрацыйнага суду.
вс