Greenpeace Polska пратэстуе супраць плянаў па адстрэлу зуброў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.01.2017 16:51
Эколягі: зубр не павінен быць „аб’ектам камэрцыйнага паляваньня й паляўнічым трафеем”.
pixabay.com
Фонд Greenpeace зьбірае подпісы пад зваротам да прэм'ер-міністра з патрабаваньнем адмовіцца ад плянаў па адстрэлу зуброў. Цягам сутак інтэрнэт-пэтыцыю падпісала 20 тысяч чалавек.
Прадстаўнікі экалягічнай арганізацыі выступаюць супраць паляваньня на зуброў у Барэцкай пушчы (Puszcza Borecka) у паўночна-ўсходняй Польшчы, дзе быў выдадзены дазвол на адстрэл 10 зуброў.
Кшыштаф Цібур (Krzysztof Cibór) з Greenpeace Polska кажа, што зубр не павінен быць „аб’ектам камэрцыйнага паляваньня й паляўнічым трафэем, бо гэта вядзе да злоўжываньняў”.
Прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” тлумачыць, што камэрцыйныя паляваньні павінны кампэнсаваць кошт адстрэлу, які мае на мэце паляпшэньне якасьці папуляцыі.
„Гэта адбываецца пад наглядам і кантролем дасьведчаных лясных супрацоўнікаў”, - чытаем на старонцы прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы”.
Узімку 2016 году было выяўлена, што некаторыя зубры з Барэцкай пушчы хварэюць на сухоты.
аз