Сёньня адзначаецца Дзень абдымкаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.01.2017 18:42
Згодна з традыцыяй сьвята, узяць у сяброўскія абдымкі можна нават незнаёмых людзей.
www.pixabay.com
Сёньня, 21-га студзеня, адзначаецца Дзень абдымкаў. Згодна з традыцыяй сьвята, узяць у сяброўскія абдымкі можна нават незнаёмых людзей. У гэты дзень таксама праводзяцца розныя флэшмобы, зьвязаныя з абдымкамі.
Дзень абдымкаў быў заснаваны ў ЗША ў 1986 годзе пад назвай Нацыянальны дзень абдымкаў, затым ён распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце.
Дарэчы, існуюць навуковыя абгрунтаваньні карыснасьці абдымкаў: сяброўскі дотык павышае імунітэт, стымулюе цэнтральную нэрвовую сыстэму, павышае ў крыві ўзровень гемаглябіну, а таксама іншага гармону – аксытацыну, які выклікае добразычлівыя адносіны да іншых людзей.
Так што абдымайцеся на здароўе :)
вс