Logo Polskiego Radia
Print

Паляк стаў ляўрэатам Monochrome Photography Awards

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.01.2017 10:49
На конкурс у Лёндане ён даслаў дзьве фатаграфіі. Абедзьве былі заўважаныя журы.
Ілюстрацыйны здымак.Ілюстрацыйны здымак.Photo: pixabay.com

Малады фатограф з Кросна (Krosno) быў узнагароджаны ў адным з найважнейшых конкурсаў чорна-белай фатаграфіі ў сьвеце Monochrome Photography Awards у Лёндане.

Пшэмыслаў Няпокуй-Хэпнар (Przemysław Niepokój-Hepnar) даслаў на конкурс два здымкі - партрэт Олька, ляснога рабоczaга з Бяшчадаў, і здымак групы хасыдаў, то бок артадаксальных габрэяў. Абедзьве фатаграфіі былі заўважаныя міжнародным журы, якое ацэньвала больш за 8 тысяч працаў з 81 краіны сьвету.

Узнагароджаны паляк зьяўляецца выпускніком Кракаўскай акадэміі фатаграфіі. У цяперашні час вывучае кампутэрную графіку ў Жэшаве (Rzeszów). Ён зьяўляецца ляўрэатам шматлікіх прэстыжных фатаграфічных конкурсаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт