Logo Polskiego Radia
Print

Каміль Стох перамог у Японіі ў скоках на лыжах з трампліна (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.02.2017 16:35
Паляк Каміль Стох перамог у нядзелю на этапе Кубка сьвету ў японскім горадзе Сапара.

Найлепшы польскі скакун на лыжах з трампліна Каміль Стох перамог у нядзелю на этапе Кубка сьвету ў японскім горадзе Сапара. Другое месца ў немца Андрэаса Вэлінгера, а трэцяе - у аўстрыйца Штэфана Крафта. Іншы польскі скакун Мацей Кот, які перамог у Сапара ўчора, сёньня заняў чацьвёртае месца.

Каміль Стох умацаваўся на пазыцыі лідара Кубка сьвету, набраўшы 1180 балаў. Другое месца займае Штэфан Крафт (1040), трэцяе - нарвэжац Даніэль-Андрэ Тандэ (1034). Шостае месца ў турнірнай табліцы Кубка сьвету ў Мацея Кота (747). Да канца розыгрышу Кубка сьвету засталося восем этапаў.

вс

фота: PAP/EPA/KIMIMASA MAYAMA

/

/

/

/

/

/

/



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт