Logo Polskiego Radia
Print

«Малая падарожная кніжыца» Скарыны адправіцца ў падарожжа па Эўропе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.03.2017 09:43
Ідэя праекта заключаецца ў прадстаўленьні спадчыны Скарыны ў краінах, зь якімі было зьвязана жыцьцё першадрукара.
"Малая падарожная кніжыца" Францыска Скарыны."Малая падарожная кніжыца" Францыска Скарыны.БелТА

«Малая падарожная кніжыца» Скарыны адправіцца ў траўні ў падарожжа па Эўропе
«Малая падарожная кніжыца» Францыска Скарыны (1522 г., Вільня) у траўні адправіцца ў падарожжа па Эўропе. Ідэя праекта заключаецца ў прадстаўленьні спадчыны Скарыны ў краінах, зь якімі было зьвязана жыцьцё першадрукара. Міжнародны праект стартуе ў маі ў Летуве, а затым накіруецца ў Польшчу, Чэхію, Італію. Завершыцца «тур па Эўропе» ў Беларусі, дзе выставачны праект будзе прадстаўлены ў дні сьвяткаваньня 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня ў Полацку.
Цэнтральным экспанэнтам выставачнага праекта стане «Малая падарожная кніжыца» з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Гэты збор прызначаных для падарожнікаў царкоўных кніг невялікага фармату: «Псалтыр», «Часасловец», «Шасьцідневіч», «Саборнік», акафісты, каноны. У адным пераплёце 18 кніг, упрыгожаных унікальнымі гравюрамі, застаўкамі і ініцыяламі, 9 з якіх маюць пасьляслоўе самога Скарыны. Менавіта гэтую кнігу экспэрты лічаць першай кнігай, выдадзенай у Вялікім Княстве Літоўскім.
Сёньня гэта адзіны асобнік кнігі ў Беларусі. Па словах дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага, набыцьцё Белгазпрамбанкам «Малой падарожнай кніжыцы» ставіць Беларусь на трэцюю пазыцыю па колькасьці арыгінальнага спадчыны Скарыны. Найбольшая колькасьць кніг сёньня ў Расіі, а ўсяго вядома аб наяўнасьці 520 арыгіналаў Францыска Скарыны ў сьвеце.

«Малая падарожная кніжыца» Францыска Скарыны (1522 г., Вільня) у траўні адправіцца ў падарожжа па Эўропе. Ідэя праекта заключаецца ў прадстаўленьні спадчыны Скарыны ў краінах, зь якімі было зьвязана жыцьцё першадрукара.

Міжнародны праект стартуе ў маі ў Летуве, а затым накіруецца ў Польшчу, Чэхію, Італію. Завершыцца «тур па Эўропе» ў Беларусі, дзе выставачны праект будзе прадстаўлены ў дні сьвяткаваньня 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня ў Полацку.

Цэнтральным экспанэнтам выставачнага праекта стане «Малая падарожная кніжыца» з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Гэты збор прызначаных для падарожнікаў царкоўных кніг невялікага фармату: «Псалтыр», «Часасловец», «Шасьцідневіч», «Саборнік», акафісты, каноны. У адным пераплёце 18 кніг, упрыгожаных унікальнымі гравюрамі, застаўкамі і ініцыяламі, 9 з якіх маюць пасьляслоўе самога Скарыны. Менавіта гэтую кнігу экспэрты лічаць першай кнігай, выдадзенай у Вялікім Княстве Літоўскім.Сёньня гэта адзіны асобнік кнігі ў Беларусі.

Па словах дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага, набыцьцё Белгазпрамбанкам «Малой падарожнай кніжыцы» ставіць Беларусь на трэцюю пазыцыю па колькасьці арыгінальнага спадчыны Скарыны. Найбольшая колькасьць кніг сёньня ў Расіі, а ўсяго вядома аб наяўнасьці 520 арыгіналаў Францыска Скарыны ў сьвеце.

БелТА/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт