Палякі чэмпіёнамі сьвету ў Лахці
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.03.2017 22:04
У камандных спаборніцтвах польскія скакуны з трампліна заваявалі золата.
Kamil Stoch, Maciej Kot, Dawid Kubacki i Piotr Żyła Photo: PAP/Grzegorz Momot
У камандных спаборніцтвах польскія скакуны з трампліна заваявалі золата на чэмпіянаце сьвету ў фінскім Лахці. Каманда ў складзе Каміль Стох, Мацей Кот, Давід Кубацкі і Пётр Жыла перамагла нарвэжцаў і аўстрыйцаў.
Гэта першая ў гісторыі перамога польскай каманды. З апошніх двух чэмпіянатаў польскія скакуны вярталася з бронзай.
Сёлета палякі з самага пачатку скакалі добра й далёка. Самы кароткі скок – 119,5 м, самы доўгі тройчы 130,5 м.
яс