Logo Polskiego Radia
Print

Сэйм Польшчы аднагалосна прыняў урадавыя папраўкі ў закон аб рэпатрыяцыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.04.2017 11:22
Паводле дадзеных МЗС Польшчы, на гістарычную радзіму хочуць вярнуцца каля 10 тыс. палякаў.
PAP/Paweł Supernak

Сэйм Польшчы аднагалосна прыняў папраўкі ўраду краіны ў закон аб рэпатрыяцыі. Іх мэта – паскарэньне працэсу вяртаньня палякаў, якія былі дэпартаваныя савецкімі ўладамі ў азіяцкія рэспублікі СССР, а таксама іх нашчадкаў на радзіму. За законапраект прагаласавалі 418 дэпутатаў ніжэйшай палаты парлямэнту.

Паводле дадзеных Міністэрства замежных спраў Польшчы, на гістарычную радзіму хочуць вярнуцца каля 10 тыс. палякаў.

Прапанаваны ўрадам законапраект уключае ў сябе, сярод іншага, стварэньне пасады ўпаўнаважанага ўраду й Рады па справах рэпатрыяцыі. Рэпатрыянты змогуць скарыстацца сацыяльным пакетам, які дапаможа ім адаптавацца на новым месцы. Адразу ж пасьля прыбыцьця ў краіну рэпатрыянты будуць знаходзіцца ў спэцыяльных адаптацыйных цэнтрах.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт