Logo Polskiego Radia
Print

Гісторык: Катынскае злачынства – вынік дамовы паміж гестапа й НКУС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.04.2017 12:21
Палякі адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Катынскага злачынства, устаноўлены Сэймам у 2007 годзе.
PAP/Radek Pietruszka

Гісторык: Катынскае злачынства – вынік дамовы паміж гестапа й НКУС
Палякі адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Катынскага злачынства, устаноўлены Сэймам у 2007 годзе.
Сёньня палякі адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Катынскага злачынства. Сьвята ў 2007 годзе ўстанавіў польскі Сэйм.
Паводле гісторыка з Аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці ў Жэшаве (Rzeszów) Пётра Шопы (Piotr Szopa), Катынскае злачынства было адным з наступстваў сакрэтнага пагадненьня, заключанага 29 верасьня 1939 года паміж НКУС і гестапа. Пагадненьне датычыла ліквідацыі любых польскіх незалежніцкіх рухаў.
Пётр Шопа: Гэтае супрацоўніцтва абмяркоўвалася пры нагодзе сустрэчаў прадстаўнікоў гестапа й НКУС, між іншым, у Закапанэ, Кракаве, Львове. Падчас іх хутчэй за ўсё абмяркоўвалася апэрацыя па ліквідацыі польскіх элітаў. Нагадаю, тую ж апэрацыю адначасова ажыцьцяўлялі гітлераўцы й саветы.
Гісторык нагадае, што ў Пальмірах (вёсцы ў Мазавецкім ваяводзтве) ад сьнежня 1939 году па ліпень 1941 году гітлераўцы расстралялі каля 1700 людзей.
Паводле яго, Катынскае злачынства, зьдзейсьненае функцыянэрамі НКУС яшчэ ўвесну 1940 году магло быць вынікам нямецкага ціску на ажыцьцяўленьне дамовы, заключанай паміж гестапа і НКУС.
Нагадаем, саветы забілі каля 22 тысяч польскіх афіцэраў і ваеннапалонных зь лягераў і турмаў Заходняй Беларусі і Ўкраіны.
аз

Сёньня палякі адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Катынскага злачынства. Сьвята ў 2007 годзе ўстанавіў польскі Сэйм.

Паводле гісторыка з Аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці ў Жэшаве (Rzeszów) Пётра Шопы (Piotr Szopa), Катынскае злачынства было адным з наступстваў сакрэтнага пагадненьня, заключанага 29 верасьня 1939 года паміж НКУС і гестапа.

Пагадненьне датычыла ліквідацыі любых польскіх незалежніцкіх рухаў.

Пётр Шопа: Гэтае супрацоўніцтва абмяркоўвалася пры нагодзе сустрэчаў прадстаўнікоў гестапа й НКУС, між іншым, у Закапанэ, Кракаве, Львове. Падчас іх хутчэй за ўсё абмяркоўвалася апэрацыя па ліквідацыі польскіх элітаў. Нагадаю, тую ж апэрацыю адначасова ажыцьцяўлялі гітлераўцы й саветы.

Гісторык нагадае, што ў Пальмірах (вёска ў Мазавецкім ваяводзтве) ад сьнежня 1939 году па ліпень 1941 году гітлераўцы расстралялі каля 1700 людзей.

Паводле яго, Катынскае злачынства, зьдзейсьненае функцыянэрамі НКУС яшчэ ўвесну 1940 году магло быць вынікам нямецкага ціску на ажыцьцяўленьне дамовы, заключанай паміж гестапа і НКУС.

Нагадаем, саветы забілі каля 22 тысяч польскіх афіцэраў і ваеннапалонных зь лягераў і турмаў Заходняй Беларусі і Ўкраіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт