Польска-беларускі памежны пункт на Аўгустоўскім канале зьмяняе статус
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.04.2017 13:10
З пятніцы польска-беларускую мяжу можна перасякаць ня толькі на байдарках, але таксама пешшу ці роварам.
photo: POSG/KAS
З пятніцы, 28 красавіка, праз рачны памежны пункт Рудаўка-Лясная на Аўгустоўскім канале польска-беларускую мяжу можна перасякаць ня толькі на байдарках, але таксама пешшу ці роварам.
З прапановай пашырыць магчымасьці перасячэньня мяжы на КПП Рудаўка-Лясная выступіў беларускі бок на паседжаньні Польска-беларускай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах транспамежнай супрацы 24 сакавіка 2017 году.
Польскі бок прыняў рашэньне аднавіць рух з 28 красавіка да 1 кастрычніка ў гадзінах 7.00 – 19.00 у пашыраным варыянце. Польска-беларускі водны пункт пропуску Рудаўка-Лясная на Аўгустоўскім канале мае сэзонны характар. Пункт пропуску ўяўляе сабой памежную пляцоўку з беларускага боку, памежны шлюз Кужынец і канал для праплыву байдарак.
ав